мда, "хутка што-небудзь напішу" - гэта было моцна сказана..
калі сумленна, няма ні сіл, ні жадання штосьці пісаць. пэўна падсвядома адчуваю, што з 1 верасня пачнецца такі аўрал, што яшчэ напішуся да пасінення. а можа проста мне нечага сказаць.
у цяпніцу пераезд. мінулы тыдзень адсядзела дома і займалася выключна салодкім нічоганеробленнем, а цяпер нашуся з касмічнай хуткасцю, каб паспець набыць усё неабходнае і сустрэцца з тымі, каго доўга яшчэ не ўбачу.
па распавяданням, інтэрнат, у якім нам з сяброўкай прыйдзецца жыць, поўная супрацьлегласць нават самай захудалай хрушчоўке. хаця мне ўсё роўна, па сутнасці, толькі б было дзе жыць, але сведчанні пра адзін душ на ўвесь інтэрнат крыху напружылі..
як ні дзіўна, хачу вучыцца. вельмі цікава акунуцца з галавой ва ўсе тонкасці маёй будучай прафесіі. нууу калі не спадабаецца, на наступны год буду паступаць у акадэмію мастацтваў.. *вар'яцкі смайл* =)